Жыхары Данеччыны пратэставалі супраць ДНР
У раёнах Данеччыны, якія засталіся не падкантрольнымі баевікам, прайшлі мітынгі супраць выбараў у самаабвешчаных народных рэспубліках.
Акцыю таксама падтрымалі ў Кіеве, але пры гэтым яе праігнаравалі чыноўнікі Данецкага гарсавету і народныя дэпутаты ад Данеччыны, якія знаходзяцца ва ўкраінскай сталіцы.
Сярод удзельнікаў акцый былі ў асноўным маладыя людзі. Мітынгоўцы трымалі ў руках украінскія сцягі, а таксама плакаты з праўкраінскімі лозунгамі, інфармуе УНІАН.