Жыхароў Латвіі папрасілі не ехаць у Беларусь на святы

Рыга, Латвія / pixabay
Рыга, Латвія / pixabay

Служба бяспекі Латвіі параіла сваім грамадзянам не ездзіць на навагоднія святы ў Беларусь і Расію, піша выданне The Baltic Times са спасылкай на агенцтва LETA.

"Агенты спецслужбаў гэтых краін звычайна спрабуюць завербаваць грамадзян Латвіі на сваіх тэрыторыях", — кажуць у Службе бяспекі.

Там распавялі, што ў першы кантакт агенты спецслужбаў звычайна ўступаюць на мяжы, выдаючы сябе за памежнікаў. Часам яны могуць прадстаўляцца супрацоўнікамі іншых устаноў або гарадскімі ўладамі.

“Таму Служба бяспекі рэкамендуе праяўляць асцярожнасць пры кантактах з любымі расійскімі ці беларускімі дзяржаўнымі ці муніцыпальнымі органамі, а таксама з асобамі, якія працуюць на дзяржаўных прадпрыемствах, у вышэйшых навучальных установах, навукова-даследчых установах або ў сферы інфармацыйных тэхналогій", — піша выданне.

Там таксама папрасілі грамадзян Латвіі паведамляць аб усіх падазроных сітуацыях. Падазроным можа быць узмоцнены дагляд і допыт з боку расійскіх ці беларускіх афіцыйных асоб, а таксама спроба атрымаць доступ да электронных прылад і сродкаў сувязі падарожнікаў.

Сёлета Беларусь увяла бязвізавы рэжым для грамадзян Літвы, Латвіі і Польшчы. Меркавалася, што ён будзе дзейнічаць да 31 снежня, але на гэтым тыдні рэжым вырашылі падоўжыць і на наступны год. Па дадзеных беларускага Дзяржаўнага памежнага камітэта, найбольш актыўна бязвізам карыстаюцца жыхары Літвы і Латвіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі