Жывая трансляцыя фэста “Дзень радыё” на Еўрарадыё: глядзіце анлайн
Neuro Dubel, “Крама”, :B:N:, Romidor/OFF і “Мутнаевока” граюць вялікі канцэрт у мінскім клубе Re:Public.
6 траўня ў Мінску вялікім святочным канцэртам адзначаюць Дзень радыё! На вялікую сцэну пасля двухгадовай паўзы вяртаюцца культавыя Neuro Dubel і “Крама”, кампанію ім складаюць :B:N: і Romidor/OFF, а таксама “Мутнаевока” — пераможцы галасавання на сайце Еўрарадыё.
Раней мінскія радыёстанцыі штогод адзначалі Дзень радыё супольным канцэртам. Музыкі чаргаваліся на сцэне з дыджэямі, атрымліваўся не проста канцэрт, а “капуснік”. Сёлета традыцыя аднаўляецца, і паглядзець на гэта можна з дапамогай інтэрнэт-трансляцыі на сайце euroradio.fm!
Вядома, вельмі складана адчуць атмасферу жывога рок-канцэрта, седзячы перад маніторам. Таму на наступны наш канцэрт абавязкова прыходзьце! А пакуль сачыць за тым, што адбываецца ў клубе Re:Public, можна тут.
Трансляцыя канцэрта пачнецца а 18-й.
Тэхнічная падтрымка трансляцыі — TUT.BY.