Злачынца, які збег з суда ў Жодзіне, пакуль не знойдзены
Сяргей Багдашоў, які ўцёк 29 мая з залы суда ў Жодзіне, пакуль не знойдзены. Сяргей Багдашоў абвінавачваецца ў здзяйсненні кадя 30 крадзяжоў. Аабвінаваўца патрабаваў прыгаварыць злачынцу да 10 гадоў пазбаўлення волі. Зачытаць прысуд суддзя не паспеў.
Паводле інфармацыі УУС, 31-гадовы ўраджэнец Ялізава (Магілёўская вобласць) 29 мая ў 14.40 у будынку суда напаў на канваіра, завалодаў яго табельнай зброяй ПМ з васьмю патронамі і ўцёк.
Прыкметы Багдашова: на выгляд 30—35 гадоў, рост 178—180 см, сярэдняга целаскладу, валасы цёмныя, коратка стрыжаны, на твары цёмная шчаціна трохдзённай даўніны. Быў апрануты: байка з капюшонам шэрага колеру і чырвонымі ўстаўкамі, джынсы сіняга колеру, красоўкі чорнага колеру на "ліпучках". Пры сабе мае шалік з лагатыпам аднаго з футбольных клубаў Беларусі. Асаблівыя прыкметы: на шыі ёсць сляды ад барацьбы ў выглядзе драпін і гематом. Мае навыкі валодання прыёмамі рукапашнага бою, агрэсіўны, пры затрыманні можа аказаць супраціўленне. Добра ўваходзіць у кантакт, гаваркі.
УУС Мінаблвыканкама просіць у грамадзян інфармацыйнай дапамогі ў вышуку.
БелаПАН