Знайшлі зламысніка, які параніў бутэлькай 11-гадовую дзяўчынку

Дзяўчынка праходзіла каля аднаго з інтэрнатаў, калі з акна раптам вылецела бутэлька з-пад гарэлкі і патрапіла ёй у галаву. На шчасце, дзяўчынка была ў шапцы і капюшоне, тым не менш яна атрымала траўму, твар быў заліты крывёю.


У той жа дзень міліцыя пачала шукаць зламысніка. Спачатку знайшлі гандлёвую кропку, дзе рэалізавалі гарэлку, аднак прадаўцы пакупніка не змаглі прыгадаць. Пошукі ў інтэрнаце таксама спачатку выніку не далі.


Як паведамляе газета "Вечерний Брест", зламысніка ўсё ж знайшлі. Ён жыве ў інтэрнаце. У момант здарэння, нібыта, наводзіў парадак у пакоі пасля п'янкі і выкінуў у акно бутэльку. Мужчыну прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за нанясенне цялесных пашкоджанняў па неасцярожнасці.

Фота — bymedia.net


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі