Знайшлі вялізны алмаз, другі па памерах у гісторыі чалавецтва
Алмаз знайшлі ў Батсване
У Батсване ў Афрыцы знайшлі вялізны алмаз, другі па памерах з калі-небудзь здабытых у гісторыі чалавецтва. Ён важыць амаль паўкілаграма — 2492 карата.
Канадская кампанія Lucara Diamond паведамляе, што алмаз знайшлі ў радовішчы Karowe. Там ужо знаходзілі вялікія алмазы (1109 і 1758 карат).
Самы вялікі алмаз ў гісторыі "Кулінан" (ці "зорка Афрыкі") быў знойдзены ў Паўднёвай Афрыцы ў 1905 годзе. Ён важыў 621 грам (3106 карат). Яго раскалолі на больш за сотню частак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.