Знешні дзярждоўг Беларусі сёлета вырас да 13 млрд 200 млн долараў
За 7 месяцаў ён павялічыўся на амаль 740 мільёнаў долараў, альбо на 5,9%.
Сёлета Беларусь пазычыла за мяжой 2 млрд 952 млн долараў, а выплаціла па ранейшых пазыках 2 млрд 198 млн долараў.
"Интерфакс-Запад" нагадвае, што раней Мінфін нашай краіны заяўляў пра 3 мільярды долараў знешняга доўга, якія трэба будзе выплаціць у наступным годзе.
Фота — Fotolia