Золатавалютныя рэзервы Беларусі за месяц скараціліся на 101,3 млн долараў

Але гэта па стандартах Міжнароднага валютнага фонда. Золатавалютныя рэзервы, разлічаныя паводле нацыянальных стандартаў, за ліпень скараціліся на 77,8 млн долараў і складаюць 8 млрд 554,8 млн долараў.



У Нацыянальным банку адзначаюць, што на зніжэнне аб'ёма золатавалютных рэзерваў паўплывала пагашэнне ўрадам і Нацбанкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў, інфармуе "Интерфакс-Запад".



Нагадаем, што ў ліпені беларусы купілі валюты ўдвая больш, чым прадалі. Адваротная тэндэнцыя трымалася ад лютага да чэрвеня 2013 года.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі