ЗША ўвялі санкцыі супраць лідараў сепаратыстаў на ўсходзе Украіны
Іх актывы будуць замарожаныя, а амерыканскім грамадзянам і кампаніям забароняць весці справы з сепаратыстамі.
Як абвясціла амерыканскае міністэрства фінансаў, у новы санкцыйны спіс увайшлі сем чалавек. Сярод іх — “народны мэр” Луганска Валерый Болатаў, міністр абароны самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Ігар Гіркін, кіраўнік Вярхоўнага савету ДНР Дзяніс Пушылін.
Апроч таго, амерыканскія санкцыі распаўсюджваюцца на першага віцэ-прэм’ера ДНР Андрэя Пургіна, былога “народнага мэра” Славянска Вячаслава Панамарова, выканаўцу абавязкаў губернатара Севастопаля Сяргея Мяняйлу і старшыню Саюза праваслаўных грамадзян Украіны Валерыя Каурава, інфармуе ВВС.