Звольнілі кіраўніка яшчэ аднаго беларускага тэатра

Дзмітрый Сямёнаў

Дзмітрый Сямёнаў / puppet-minsk.by

Звольнены з пасады дырэктар Беларускага тэатра лялек Дзмітрый Сямёнаў, заўважыў сайт "Зеркало". Пра гэта калектыў напісаў у сацсетках.

"Дырэктар тэатра Сямёнаў Дзмітрый Сяргеевіч прызначаны на іншую пасаду. А гэта значыць, што сёння быў яго заключны працоўны дзень",гаворыцца ў акаўнце тэатра ў Фэйсбуку.

Прычына звальнення не называецца.

Дзмітрый Сямёнаў кіраваў Беларускім тэатрам лялек з 1 снежня 2022 года. У яго за плячыма Інстытут сучасных ведаў і Беларускі педуніверсітэт імя Максіма Танка. Да прыходу ў тэатр працаваў дырэктарам Палаца дзяцей і моладзі "Золак" Мінска.

Месяц таму галоўным рэжысёрам Беларускага тэатра лялек стаў Яўген Карняг.

Дарэчы за апошні час сваіх пасадаў пазбыліся і іншыя кіраўнікі беларускіх тэатраў. У сакавіку быў звольнены дырэктар Музычнага тэатра Сяргей Пукіта, у красавіку — мастацкі кіраўнік Віцебскага тэатра "Лялька" Віктар Клімчук

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі