Пасля таго, як у Музычным тэатры прагучала песня "Перамен!", звольнілі дырэктара
Сяргей Пукіта
З Музычнага тэатра ўсё ж звольнілі дырэктара Сяргея Пукіту, піша "Зеркало".
У сакавіку ў тэатры выступіў расійскі аркестр, які выканаў кампазіцыю "Перамен!" Віктара Цоя, а ўся зала падпявала. Пазней ў сацсетках з'явілася відэа. "Перамен!" у Беларусі асацыюецца з пратэстамі, песня лічыцца "крамольнай". Таму чыноўнікі хутка адрэагавалі, і ў Музычным тэатры загаварылі пра звальненне дырэктара. 21 сакавіка быў яго апошнім працоўным днём.
Сяргей Пукіта — акцёр, зняўся ў больш чым шасці дзясятках фільмаў і серыялаў. Ён узначальваў Музычны тэатр са снежня 2019 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.