Суд у Мінску аштрафаваў жанчыну за песню "Перамен", уключаную каля Акрэсціна

Комплекс будынкаў ІЧУ і ЦІП у завулку Акрэсціна / Еўрарадыё
Комплекс будынкаў ІЧУ і ЦІП у завулку Акрэсціна / Еўрарадыё

Унушальны штраф (амаль тры тысячы рублёў) прызначыў жыхарцы Мінска Юліі Харытонавіч Маскоўскі суд сталіцы, паведамляюць праваабаронцы

У канцы студзеня Юлія разам з былым мужам і дзіцем была ў машыне каля будынка ЦІП на Акрэсціна. Там "з мэтай выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў", як адзначалася ў міліцэйскім пратаколе, яна ўключылі песню Віктара Цоя "Перамен".

Юлія віну не прызнала. Сказала, што песню ўключыла выпадкова. Тым не менш суддзя Таццяна Матыль палічыла, што спяваць або слухаць "Перамен" — значыць "выкарыстоўваць яе як форму пратэсту, што відавочна сведчыць пра выказванне канкрэтных грамадска-палітычных поглядаў альбо пратэсту"

У выніку суддзя Матыль прызнала Юлію Харытонавіч вінаватай у правядзенні несанкцыянаванага пікету і прызначыла ёй штраф у 90 базавых велічынь (2880 рублёў) .

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі