Прызначаны новы дырэктар Музычнага тэатру

Прызначаны новы дырэктар Музычнага тэатру

Прызначаны новы дырэктар Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатру. Ім стаў акцёр Сяргей Пукіта. Яго прадставілі калектыву 5 снежня, інфармуе musicaltheatre.by.

Пукіту 41 год. Ён скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры. З 2010 года працаваў на кіруючых пасадах у Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры. На рахунку акцёра здымкі ў больш чым шасці дзясятках фільмаў.

Пасада дырэктара Музычнага тэатру стала вакантнай месяц таму, калі Аляксандра Пятровіча прызначылі ў Вялікі тэатр оперы і балету. Пятровіч узначальваў Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр з 2010 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі