Зяленскі: у Крыме расійскія акупанты знікнуць, як раса на сонцы

Зяленскі: у Крыме расійскія акупанты знікнуць, як раса на сонцы

Галоўнай тэмай у чарговым відэазвароце ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага была сітуацыя з Запарожскай АЭС, якая застаецца пад кантролем расійскіх акупантаў. Расіяне павінны сысці з АЭС без ніякіх умоў разам са сваёй ваеннай тэхнікай. Зяленскі нагадаў, што ідзе праца над накіраваннем на станцыю місіі МАГАТЭ.

Прэзідэнт Украіны зноў заявіў, што ўсе акупаваныя ўкраінскія землі будуць вызвалены. "Украінскія воіны будуць крок за крокам знішчаць патэнцыял акупантаў, — гаварыў Уладзімір Зяленскі. — Надыдзе дзень, калі вораг знікне і на Запарожчыне, і на поўдні, і на ўсходзе. І ў Крыме акупанты знікнуць, як раса на сонцы. Наша абарона будзе тым сонцам!"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі