З’явілася карта лакацыяў мінскіх графіці з катамі
У Мінску з’явілася карта лакацыяў графіці з выявамі катоў, якія сталі асобнымі славутасцямі сталіцы. Як піша TUT.by, першыя графіці ў рамках праекту “Марцовыя каты” пачалі з’яўляцца ў горадзе два гады таму: тады 6 твораў стрыт-арту ўпрыгожылі трансфарматарныя будкі і платы Партызанскага раёна.
Затым з’явілася яшчэ адна партыя малюнкаў з гэтымі жывёламі, таму сёння ў сталіцы ўжо 14 графіці з катамі. Каб было лягчэй іх шукаць у горадзе, створаная спецыяльная карта.
Апроч таго, праект “Марцовыя каты” атрымаў працяг у анлайне: у лютым Viber запусціў паблік #Minskikot, а таксама ў месенджэры з’явіліся стыкеты з катамі, намаляванымі на сценах сталіцы.