У Астравецкім раёне шукаюць 4 чалавек, якія размалявалі вагоны электрычкі
Размаляваныя вагоны ў Гудагаі
У Астравецкім раёне шукаюць 4 чалавек, якія размалявалі вагоны электрычкі. Здарэнне адбылося ўначы 22 сакавіка на станцыі "Гудагай". Гродзенскай міліцыі пра яго паведамілі ў 02:35.
Вядома, што электрычка спынілася ў Гудагаі на некалькі гадзін. Невядомыя скарысталіся момантам, зайшлі з тыльнага боку і фарбай з балончыкаў нанеслі надпісы на вагонах. Іх давялося накіраваць у малярны цэх.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.