З'явілася відэа, як гарыць Славянск (відэа)
Па звестках украінскіх СМІ, украінскія войскі на бронетэхніцы прарываюцца да Славянска.
Паведамляецца, што бронетэхніка падышла з усіх бакоў да горада, захопленага сепаратыстамі. БТРам удалося прарвацца праз блокпост, выстаўлены сепаратыстамі на поўнач ад Славянска. Над горадам кружляюць верталёты.
Тым часам ёсць звесткі, што баевікі ўмацоўваюць захоплены будынак СБУ.