З'явіўся тэкст дэкрэта Лукашэнкі аб падатку на ўклады (фота)

З'явіўся тэкст дэкрэта Лукашэнкі аб падатку на ўклады (фота)

Калі грошы ляжаць на рублёвым укладзе менш за год, а на валютным менш за два — падатак складзе 13%.


З'явіўся тэкст дэкрэта Аляксандра Лукашэнкі "Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты)".

Яго публікуе інтэрнэт-выданне kyky.org. Паводле дакумента кароткатэрміновыя ўклады будуць дзяліцца на "адзыўны" і "безадзыўны". З першага грошы можна будзе забраць да сканчэння тэрміна, з другога — не.

Дэкрэт прадугледжвае вызваленне ад падатку ў 13% з даходу па ўкладу, калі рублёвы ўклад праляжаў больш за год, а валютны — больш за два. 

Змены не крануцца старых укладаў, калі толькі дамовы па іх не працягваюцца. Пункт пра падаткі новага дакумента ўступае ў сілу  з 1 красавіка 2016 года. Астатнія змены - з моманту афіцыйнага апублікавання.

 

Фота: kyky.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі