100 рыбакоў з трох краінаў спаборнічаюць на браслаўскім возеры Струста

На возеры Струста Браслаўскага раёна 31 кастрычніка і 1 лістапада праходзяць спаборніцтвы па спартовым рыбалоўстве "Браслаўскі спінінг". У спаборніцтвах уздельнічаюць 100 рыбаловаў з Беларусі, Расіі і Латвіі. З гэтай прыбалтыйская краіны нават прыехаў чэмпіён Еўропы па спінінгавай лоўлі. Спаборніцтвы ўключаюць два этапы: асабісты, які праходзіць 31 кастрычніка, і камандны, які адбудзецца на наступны дзень. У асабістым першынстве будуць вызначацца пераможцы ў намінацыях "самая буйная рыба", "самы важкі ўлоў", "самая вялікая колькасць улова".

Для ўдзелу ў камандным першынстве рыбакі аб’яднаюцца ў групы па чатыры чалавекі незалежна ад краіны пражывання. Журы назаве лепшых у намінацыях "самы важкі ўлоў" і "самая вялікая колькасць улова". Запланаваны таксама кулінарны конкурс, падчас якога будуць ацэньвацца смак, арыгінальнасць манеры гатавання і афармлення рыбнай талеркі.

Дарэчы, у спаборніцтвах удзельнічаюць не толькі мужчыны, але і жанчыны.

"БелаПАН"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі