14:33 У Валожыне наведвальнікаў Інтэрнэт-клубаў кантралююць ідэолагі
З нядаўняга часу да рэйдаў праверак, якія штотыднёва
праводзяць па Інтэрнэт-клубах Валожына супрацоўнікі санітарнай службы,
міліцыі, аддзелаў райвыканкаму па рабоце з моладдзю і адукацыі, пачалі
ў абавязковым парадку далучацца супрацоўнікі ідэалагічнага аддзела. Яны не толькі сочаць за рэжымам работы і наведваннем у неналежны час Інтэрнэт-клубаў непаўналетнімі, але і цікавяцца, на якія сайты заходзяць наведвальнікі.
Па словах кіраўніка ідэалагічнага аддзела Алега Бобрыка, чуткі, што ў іх будзе створана спецыяльнае падраздзяленне, супрацоўнікі якого стануць ажыццяўляць кантроль за электроннымі сродкамі масавай інфармацыі, не дакладныя.
“У нас толькі два Інтэрнэт-клубы і няма ні апазіцыі, ні незалежных СМІ, — сказаў чыноўнік. — Таму сэнсу ў такіх захадах няма”. Акрамя таго, ён запэўніў, што ідэолагі далучаюцца да праверак па уласнай ініцыятыве.