21:17 Беларускія памежнікі затрымалі 3,5 кілаграма наркотыкаў
У межах мерапрыемстваў па супрацьдзеянні кантрабандзе і незаконнаму абароту наркатычных сродкаў на мінулым тыдні пры спробе перасячэння беларуска-літоўскага ўчастка мяжы па-за пунктам пропуску лідскімі памежнікамі з выкарыстаннем службовага сабакі быў затрыманы грамадзян Літвы. Як паведамілі ў Дзяржаўным камітэце пагранічных войскаў Беларусі, падчас надгляду ў наркакур'ера было знойдзена прыблізна 3 кілаграмы марыхуаны і 500 грамаў какаіну. Гэта адна з самых буйных партый наркотыкаў, затрыманых сёлета.