30%-ы збор за куплю валюты будзе дзейнічаць да 1 лютага 2015-га?
Такую дату называюць у камерцыйных банках як арыенціровачную.
Банкі будуць браць збор у 30% пры продажу валюты з 20 снежня. Арыенціровачна, гэтая мера пратрымаецца да 1 лютага 2015 года — такую дату парталу tut.by назвалі ў адным з камерцыйных банкаў.
Прычым гэты збор не будзе пазначаны на табло ў банку, а яго прапішуць асобным радком у чэку. Банкам рэкамендавалі, каб іх курс адрозніваўся ад афіцыйнага курсу Нацбанка не больш, як на 2%.
Дарэчы, збор у 30% будуць здымаць і рублёвай карткі, калі ўладальнік праз яе захоча зняць долары. Гэтая мера будзе прымяняцца нават у тым выпадку, калі ўладальнік будзе карыстацца рублёвай карткай за мяжой Беларусі. Калі картка ў валюце, то збор плаціць не давядзецца.
А вось пакупкі з рублёвай карткі тавараў у замежных інтэрнэт-крамах будуць лічыцца купляй валюты. Адпаведна, збор у 30% пры гэтым дадаецца.
Фота — gogo.by