Чыноўнікі раз-пораз гавораць пра дэвальвацыю. Яна і праўда магчымая?

Ці будзе дэвальвацыя?

Ці будзе дэвальвацыя?

Беларуская эканоміка — з'ява нестабільная. Сёння яна можа здавацца ўстойлівай, а заўтра — абваліцца. Таму беларусам трэба быць гатовымі да ўсяго, у тым ліку да магчымай дэвальвацыі, пра якую апошнім часам загаварылі не толькі не залежныя ад уладаў эксперты, але і самі чыноўнікі.

Што адбываецца з курсам беларускага рубля і Што рабіць беларусам у выпадку дэвальвацыі? Еўрарадыё паразмаўляла пра гэта з эканамістамі.


"Лепш за ўсё стварыць падушку бяспекі да таго, як адбудзецца моцнае падзенне"

Дэвальвацыя — гэта зніжэнне курсу нацыянальнай валюты ў дачыненні да іншых валют. Паводле старшай навуковай супрацоўніцы даследчага цэнтра BEROC Анастасіі Лузгіной, калі курс рэагуе на тое, што адбываецца ў эканоміцы, — гэта абсалютна нармальны працэс. Але ёсць нюанс.

— Кепска, калі дэвальвацыя моцна паскараецца, напрыклад, праз дэфіцыт валюты або высокія тэмпы інфляцыі. Тады эканоміка адчувае шок і заканамерна пераходзіць у новы раўнаважны стан. Але пераход да яго можа быць хваравітым як для грамадзян, так і для дзяржавы.

Хваравітасць выяўляецца ў тым, што беларускі рубель падае рэзка, і зберажэнні ў ім абясцэньваюцца. Цяпер у Беларусі назіраецца трэнд на паступовае зніжэнне курсу. Як не прапусціць момант, калі ён зменіцца?

— Улады вельмі шмат кажуць пра павелічэнне экспарту. І нездарма. Цяпер дадатнае сальда гандлю (розніца паміж экспартам і імпартам тавараў і паслуг) складае ўсяго 23,1 мільёна долараў, а гэта нізкі паказчык. А калі сальда стане адмоўным, гэта непазбежна прывядзе да зніжэння курсу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі