Улады чакаюць сапраўдны бум крэдытавання. Разабраліся, ці добра гэта
Работнікаў менш — заробкі вышэйшыя
Нацбанк чакае, што ў другім квартале попыт на крэдыты сярод грамадзян і бізнесу заўважна вырасце. Прычым сярод фізічных асоб ён вырасце аж у тры разы — з 7,1 да 21,4%. Дзіўны аптымізм. Або песімізм?
Эканамістка аналітычнага цэнтра "Берок" Анастасія Лузгіна расказала Еўрарадыё, ці звязаны гэты скачок з ростам дабрабыту беларусаў і якія рызыкі ён насамрэч нясе.
— Як вам падаецца, прагноз Нацбанка аб рэзкім росце попыту на крэдытаванне кажа пра тое, што беларусы рэзка пабагацелі?
— Гэтыя лічбы хутчэй адлюстроўваюць спадзяванні банкаў, тое, што яны прагназуюць. Гэта не значыць, што менавіта гэтыя лічбы мы ўбачым у другім і трэцім квартале года. Проста фінансавыя ўстановы ацэньваюць тую дынаміку крэдытавання, якая ў нас ужо склалася. А яна досыць актыўная. Плюс глядзяць на цяперашнія ўмовы крэдытавання. У Беларусі зараз растуць рэальныя заробкі. І з улікам стрымлівання цэн, адносна нізкай інфляцыі, растуць актыўна. Паводле апошніх звестак, за першы квартал гэтага года яны перавысілі рост у 10% у рэальным выражэнні.
Калі ў чалавека расце зарплата, то ён, адпаведна, можа пры гэтай зарплаце ўзяць большы крэдыт. А банкі выдаюць крэдыты з улікам магчымасцяў атрымальнікаў іх аплачваць. У Беларусі, як і ў шэрагу краін свету, існуюць пэўныя каэфіцыенты, якія падлічваюць банкі, каб не перавысіць суму магчымасці выплаты і не стварыць рызыкі нявыплаты крэдытаў.
А паколькі заробкі растуць і ў намінальным, і ў рэальным выражэнні, адпаведна, і магчымасць браць крэдыты як доўгатэрміновыя, так і спажывецкія, яны таксама ўзрастаюць у фізічных асоб.
— Ці варта чакаць падзення росту заробкаў?
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.