Попыт на спажывецкія крэдыты ў Беларусі за першы квартал вырас на 7%
Крэдыт, ілюстрацыйнае фота
Беларусы сталі больш актыўна браць спажывецкія крэдыты, сведчыць статыстыка, апублікаваная Нацбанкам.
За першы квартал 2024 года попыт фізічных асобаў на спажывецкія крэдыты вырас на 7,1%. Прагноз на другі квартал абяцае яшчэ большы рост — 21,4%.
Як паведамлялася раней, рост крэдытаў адзначаўся ў Беларусі і летась. Беларусы ў 2023 годзе аформілі ў банках 4,96 млн крэдытных дамоваў на агульную суму 31,89 млрд рублёў. Колькасць дамоваў у параўнанні з 2022 годам вырасла больш чым на 5%, а сума крэдытаў — амаль на 15%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.