Беларусь займае 76-е месца ў рэйтынгу багатых краін

Золата, ілюстрацыйнае фота

Золата, ілюстрацыйнае фота

У рэйтынгу краін свету па багацці Беларусь займае 76-е месца, заўважыла "Наша Ніва". Сам рэйтынг складзены на падставе звестак Міжнароднага валютнага фонду.

ВУП Беларусі па парытэце пакупніцкай здольнасці на душу насельніцтва складае 25 685 долараў, адзначаецца ў рэйтынгу. Гэта менш, чым ва ўсіх суседніх краін, акрамя Украіны — у яе 110-е месца, і ВУП складае 15 464 долары на душу насельніцтва.

Расія займае 60-е месца (38 292), Латвія размясцілася на на 55-й пазіцыі (41 730), Польшча — на 43-й (49 060), а Літва — увогуле на 41-й (50 600).

Самай багатай краінай свету атрымаўся Люксембург — там на душу насельніцтва прыпадае 143 173 долараў. У першую тройку ўвайшлі таксама рэгіён Кітая Макао (134 141) і Ірландыя (133 895).

Замыкае спіс на 190-м месцы Паўднёвы Судан з паказчыкам 455 долараў ВУП на душу насельніцтва.

Пры гэтым складальнікі рэйтынгу адзначаюць, што не маюць звестак пра Афганістан, Ліван, Сірыю, Сектар Газа, Шры-Ланку, Эрытрэю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі