Беларусь паднялася на адзін радок у рэйтынгу міралюбных краін свету

Беларусь не трапіла нават у першую сотню міралюбных краін свету, ілюстрацыйнае фота

Беларусь не трапіла нават у першую сотню міралюбных краін свету, ілюстрацыйнае фота / president.gov.by

У рэйтынгу міралюбных краін свету Беларусь сёлета паднялася на адзін радок і заняла 115-е месца.

Як адзначаецца ў рэйтынгу, у Беларусі палепшыліся паказчыкі па двух з трох асноўных катэгорый — у ацэнцы грамадскай бяспекі і ўдзеле ва ўнутраных і міжнародных канфліктах. Акрамя таго ў рэйтынгу ацэньваецца палітычная стабільнасць, узровень гвалту, колькасць зняволеных і агульная сітуацыя ў грамадстве.

Агулам у рэйтынгу ацэньваецца узровень бяспечнага пражывання ў 163 дзяржавах. Латвія трапіла на 19-е месца, Польшча — на 22-е, а Літва заняла 24-ы радок. Украіна аказалася на 160-м месцы, а Расія замыкае рэтынг на 163-м месцы.

Тройку лідараў па міралюбнасці склалі Ісландыя, Новая Зеландыя і Швейцарыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.