60 беларусаў не могуць вярнуцца дадому з егіпецкага курорта Хургада
Чартарны рэйс мусіў вылецець суткі таму.
Але выявілася непаладка авіялайнера. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, перадае тэлеканал АНТ, з ладу выйшаў рухавік.
Сітуацыя пагаршаецца тым, што расійскі тураператар дагэтуль не знайшоў замену гэтаму самалёту. 180 турыстаў, сярод якіх 60 беларусаў, трымаюць у недасведчанасці. Пазапланавы рэйс пакуль не прызначаны.