6,7 мільёна літраў піва выпілі наведнікі "Актоберфэсту"
Юбілейны, 180-ты піўны фестываль праходзіў на Тэрэзіным лузе ў Мюнхене з 21 верасня па 6 кастрычніка.
Тут разгарнулі 14 вялікіх намётаў, у якіх маглі змясціцца да 10 тысяч чалавек і 17 намётаў меншага памеру (на 100-400 чалавек), перадаюць замежныя інфармагенцтвы.
Гасцямі фестывалю сталі 6,4 мільёна чалавек. Адметна, што летась “Актоберфэст” наведала столькі ж людзей, але ж яны выпілі на 200 тысяч літраў болей.
Налета “Актоберфэст” пройдзе з 20 верасня па 5 кастрычніка.