Кандыдат у прэзідэнты Румыніі лічыць, што ў папулярных напоях ёсць наначыпы

Калін Джарджэску

Калін Джарджэску / Reuters

Калін Джарджэску, кандыдат на пасаду прэзідэнта Румыніі, які прайшоў у другі тур выбараў, лічыць, што папулярныя напоі Pepsi і Fanta ўтрымліваюць... наначыпы, "якія пранікаюць у нас, як у ноўтбукі". "Гэта іх стратэгія. Іх ключавы інструмент — кантроль. Чым больш вы пад кантролем, тым больш вы раб", цытуе яго словы newsmaker.md.

Джарджэску 62 гады. Ён — прафесар універсітэта, да нядаўняга часу малавядомы палітык-папуліст. У першым туры выбараў набраў 22,9% галасоў. Галасаванне ў другім туры адбудзецца 8 снежня.

Калін Джарджэску вядомы і іншымі скандальнымі выказваннямі. Напрыклад, ён гаварыў, што каранавіруса не існуе ("Яго ніхто не бачыў"). Палітык абразліва выказваўся пра фемінізм. Ён перакананы, што высадка амерыканцаў на Месяцы — маніпуляцыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі