Беларускі пранкер заставіў расійскіх настаўніц зрабіць шапачкі з фольгі

Шапочки из фольги в школах РФ

Настаўнікі нібыта ўдзельнічалі ў майстар-класе "Шлем айчыны".

 

Настаўнікі з Варонежскай вобласці Расіі паведамілі пра стварэнне шапачак з фольгі. Яны думалі, што вырабляюць "шлемы "Айчына" для аднайменнага майстар-класа, але на самай справе іх разыграў беларускі пранкер Уладзіслаў Бохан.

"Такі шлем можа абараніць вас ад знешняй пагрозы. Няхай шлем, які вы зробіце сваімі рукамі, стане сродкам абароны ад знешніх ворагаў нашай цудоўнай краіны", — кажа на відэа адна з настаўніц.

Сваёй акцыяй беларус таксама пасмяяўся над шматлікімі тэорыямі змовы пра тое, што "англасаксы" з космасу могуць "абпраменьваць мазгі". Шапачка з фольгі — папулярны мем, аднак педагогі не змаглі выявіць падвох.

Некаторыя ўдзельнікі акцыі "Шлем "Айчына" нават прасілі сертыфікаты ўдзельнікаў.

Шлем "Отечество"
Шлемы из фольги
Белорусский пранкер заставил российских учителей делать шапочки из фольги

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі