Расійскія настаўнікі віншавалі Пуціна, трымаючы ў руках фота Бандэры
Расійскія настаўніцы і Сцяпан Бандэра
Калужскія настаўнікі і школьнікі павіншавалі з днём нараджэння Уладзіміра Пуціна, трымаючы ў руках фота... Сцяпана Бандэры, лідара ўкраінскіх нацыяналістаў у 1930-1950-я гады. Беларускі пранкер Уладзіслаў Бохан, які ў апошнія гады жыве за мяжой, пераканаў іх, што менавіта так выглядаў расійскі прэзідэнт у маладосці. І атрымаў справаздачы: фота і відэа.
Гэта адна са шматлікіх падобных акцый пранкера. Раней настаўнікі школ Курскай вобласці РФ з яго падачы прынялі ўдзел ва "усерасійскім малебне аб перамозе". А яшчэ Бохан назваў сябе "героем РФ" і заклікаў школы арганізаваць акцыю, і яны яе правялі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.