Латушка перадаў Украіне 11 пакетаў прапаноў па санкцыях супраць рэжыму Лукашэнкі
Беларуская дэлегацыя падчас перамоваў у Кіеве / t.me/CabinetBelarus
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік НАУ Павел Латушка накіраваў упаўнаважанаму прэзідэнта Украіны по санкцыйнай палітыцы Уладзіславу Уласюку і МЗС Украіны 11 пакетаў сакцыйных прапановаў. Гэта было зроблена ў працяг дамоўленасцяў, дасягнутых падчас сустрэч у Кіеве 25 траўня 2026 года, паведамляе прэс-служба АПК.
Украіне прапануюць узмацніць эканамічны і персанальны ціск на рэжым Лукашэнкі. у прыватнасці разглядаюцца такія кірункі:
— удар па прапагандзе. У рамках пакета прапануецца санкцыі супраць чатырох галоўных дзяржмедыя Беларусі, якія дагэтуль не трапілі пад абмежаванняі: АНТ, СТБ, выдавецкі дом "Беларусь сегодня" і БЕЛТА. Як адзначаецца, гэтыя медыі сістэмна распальваюць нянавісць да Украіны, а таксама даюць эфір прарасійскім калабарантам з Украіны (Мікалаю Азараву, Арцёму Дзмітруку, Дзіяне Панчанка). У чорны спіс таксама прапанавана дадаць 22 прапагандыстаў рэжыму;
— санкцыі за ўнутраныя рэпрэсіі. Як адзначаецца ў абгрунтаванні, з дапамогай татальнага тэрору ўнутры Беларусі Лукашэнка забяспечвае Расіі бяспечны тыл, лагістычны хаб і рамонтную базу. Больш за 200 беларускіх палітвязняў пакараныя менавіта за салідарнасць з Украінай — гэта "рэйкавыя партызаны", актывісты "Беларускага Гаюна", тыя, хто падтрымліваў данатамі Украіну, і тыя, хто публічна выступіў супраць вайны. Украінскаму боку перадалі спісы суддзяў, кіраўніцтва адміністрацыі Лукашэнкі і супрацоўнікаў турмаў, адказных за гэтыя рэпрэсіі.
Таксама прапануецца ўвесці санкцыі супраць "Саюзнай дзяржавы", яе інстытуцый і асоб. Менавіта ў межах гэтага аб’яднання каардынавалася ваеннае ўварванне ва Украіну ў 2022 годзе, зацвярджалася размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі, а таксама афіцыйна фінансавалася і арганізоўвалася незаконная дэпартацыя ўкраінскіх дзяцей у Беларусь.