Украінскія беспілотнікі атакавалі нафтаперапрацоўчы завод у Маскве
Пажар на НПЗ у Маскве / t.me/exilenova_plus
Зранку 16 чэрвеня ўкраінскія беспілотнікі ўдарылі па Маскве.
Яны атакавалі найбуйнейшы нафтаперапрацоўчы завод у расійскай сталіцы. Гэтае прадпрыемства размяшчаецца за 15 км ад Крамля.
Мэр Масквы Сабянін пацвердзіў атаку, але падрабязнасцяў не агучыў.
СМІ паведамляюць, што Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод забяспечвае да 40% паліўнага рынку Масквы і каля 70% патрэб расійскай сталіцы і Маскоўскай вобласці ў бензіне.
Акрамя таго сёння ўначы ўкраінскія дроны атакавалі нафтабазу ў Краснадарскім краі РФ. Там пачаўся пажар. Гэтая нафтабаза — прамежкавае звяно паміж нафтаперапрацоўчымі заводамі кампаніі "Лукойл" і аўтазаправачнымі станцыямі.