Тэрабарона Белгарада пахвалілася падстрэленым дронам, як выявілася — расійскім
Расійскія добраахвотнікі збіваюць расійскі БПЛА
Карэспандэнтка расійскай тэлевізіі Вольга Курлаева апублікавала ў сваім Z-канале відэа, як белгародская тэрабарона збіла ў небе беспілотны апарат.
Z-ваенкар напісала, што добраахвотнікі з атрада "Барс" (фермер і аўтамеханік) знішчаюць дрон з простых "стрэльбаў". Адзін з байцоў каментуе, што гэта быў украінскі разведвальны БПЛА "Фурыя".
Але пазней іншыя расійскія Z-каналы заявілі, што насамрэч быў збіты дрон расийскай вайсковай групоўкі "Поўнач". Ён каштуе больш за 10 мільёнаў расійскіх рублёў (прыкладна 90 тысяч долараў). Пасля інцыдэнта байцоў "уздручылі": яны будуць праходзіць інтэнсіўны курс па распазнаванні дронаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.