ГУР Украіны кажа пра знішчаную ў Крыме радыёлакацыйную станцыю цаной $5 млн
Радыёлакацыйны комплекс "Падлёт"
На тэрыторыі акупаванага Крыма ўкраінская разведка правяла паспяховую ваенную аперацыю.
Як гаворыцца ў паведамленні украінскага ГУР (Галоўнага ўпраўлення разведкі), 28 лістапада каля населенага пункта Катоўскае быў знішчаны расійскі радыёлакацыйны комплекс "Падлёт".
Прыблізны кошт такога комплексу складае пяць мільёнаў долараў. Радыёлакацыйная станцыя выкарыстоўвалася для выяўлення паветраных цэляў на малых і гранічна малых вышынях у складанай абстаноўцы.
Радыёлакацыйны комплекс "Падлёт" распрацаваны расійскім канцэрнам СПА "Алмаз-Антэй". На ўзбраенні расійскага войска ён з'явіўся ў 2015 годзе. "Падлёт" выяўляе цэлі і перадае іх каардынаты расійскім зенітна-ракетным комплексам С-300 / С-400.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.