7 чэрвеня ў Беларусі зноў падаражэе аўтамабільнае паліва
Кацэрн "Белнафтахім" паведаміў пра чарговае падаражанне аўтамабільнага паліва. Як і раней, цэны вырастуць на 2 капейкію
Ад 7 чэрвеня цэны за літр будуць такія:
АІ-92 — 2,3 рубля;
АІ-95 — 2,4 рубля;
АІ-98 – 2,62 рубля;
дызельнае паліва — 2,4 рубля.
Гэта пятнаццатае павышэнне цэн на паліва з пачатку года. Папярэдняе падаражанне было 31 траўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.