84% беларусаў ставяцца да Еўрасаюза станоўча або нейтральна

84% беларусаў ставяцца да Еўрасаюза станоўча або нейтральна

84% беларусаў ставяцца да Еўрасаюза станоўча або нейтральна (адпаведна 38% і 46%), а негатыўна толькі 12%. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, якое праводзілася праектам "Усходняе суседства ЕС" у 2020 годзе. Крыху больш за палову (54%) апытаных беларусаў лічаць дачыненні нашай краіны з ЕС добрымі. 45% давяраюць Еўрапейскаму саюзу. Для параўнання — Еўразійскаму эканамічнаму саюзу давяраюць толькі 39%.

41% апытаных ведае пра падтрымку, якую Беларусь атрымлівае ад ЕС. Крыху больш за палову (52%) лічаць яе эфектыўнай.

Падчас апытання высветлілася, што 4% беларусаў ніколі не чулі пра ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі