87-гадовая гродзенка скрала партманет у маладога хлопца
26-гадовы гродзенец застаўся без партманета, у якім быў мільён рублёў, 30 долараў і 70 злотых. Як паведамляе прэс-служба гродзенскай міліцыі, хлопец выпадкова пакінуў партманет на прылаўку ў адной з крамаў.
Камеры відэаназірання зафіксавалі, хто ўчыніў крадзеж. Выявілася, што гэта была 87-гадовая жанчына, якая акурат тады была ў краме.
Праз хвілінную слабасць жанчына на старасці гадоў атрымала праблемы з законам.
Фота: s13.ru