97-гадовага нацыста маглі выслаць з Канады, але ён памёр у "асяроддзі блізкіх"

Помнік дзецям, якіх забіла зондэркаманда СС-10, у якой служыў Гельмут Оберлендэр
Помнік дзецям, якіх забіла зондэркаманда СС-10, у якой служыў Гельмут Оберлендэр

Памагаты нацыстаў Гельмут Оберлендэр памёр у Канадзе, паведамляе ў чацвер тэлеканал CBC.

Оберлендэр памёр у сераду, 22 верасня, "у коле родных у сваім доме ў правінцыі Антарыа", як сказана ў заяве яго сям'і. Па словах адваката, якія прыводзіць тэлеканал, Оберлендэр "шчодра ахвяраваў на дабрачыннасць, падтрымліваў сваю царкву і быў добрым сем'янінам".

Оберлендэр нарадзіўся 15 лютага 1924 года ў вёсцы Малачанск Запарожскай вобласці УССР. Пасля акупацыі Украіны нямецкімі войскамі ў 1941 годзе ён быў мабілізаваны ў якасці перакладчыка і служыў у зондэркамандзе СС-10 "а".

Пасля капітуляцыі Германіі яму ўдалося схавацца і пазбегнуць крымінальнай адказнасці. Оберлендэр пераехаў у Канаду ў 1954 годзе. Тут ён атрымаў спачатку від на жыхарства, а затым і грамадзянства. У 2019 годзе Вярхоўны суд Канады вырашыў пазбавіць пашпарта Оберлендэра, паколькі ён схаваў ад канадскіх уладаў факт удзелу ў зондэркамандзе.

У пачатку 2020 года Следчы камітэт РФ у рамках справы аб знішчэнні фашыстамі выхаванцаў Ейскага дзіцячага дома запытаў у Канады матэрыялы ў дачыненні да Оберлендэра — яго падазравалі ў датычнасці да гэтага злачынства.

У сваю чаргу, Оберлендэр сцвярджаў, што нацысты прымусілі яго, 17-гадовага, служыць сабе пад страхам смяротнага пакарання.

У кастрычніку 1942 года 214 выхаванцаў Ейскага дзіцячага дома былі забітыя членамі зондэркаманды СС-10 "а" з дапамогай мабільных газавых камер. Сярод дзяцей былі рускія, украінцы, армяне, грузіны, чэхі, татары, яўрэі і нават два немцы па нацыянальнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі