ААН заклікала адмовіцца аб правядзення выбараў у самаабвешчаных ДНР і ЛНР
Аб гэтым заявіў генеральны сакратар Арганізацыі аб’яднаных нацый Пан Гі Мун.
Выбары ў так званых Данецкай і Луганскай народных рэспубліках запланаваныя на 2 лістапада. Генеральны сакратар ААН выказаў шкадаванне ў сувязі з правядзеннем выбараў у так званай "Новороссіі", а таксама заклікаў бакі канфлікту выконваць дасягнутыя раней дамоўленасці.
"Гэтыя выбары сур'ёзна парушаюць Мінскі пратакол і мемарандум, якія тэрмінова неабходна цалкам выканаць", - сказаў ппрадстаўнік ААН Стэфан Дужарык.
Нагадаем, што 2 лістапада на тэрыторыях, акупаваных баевікамі ДНР і ЛНР будуць праходзіць "выбары" кіраўнікоў "рэспублік" і дэпутатаў "парламентаў". Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што правядзенне так званых выбараў ДНР і ЛНР з'яўляецца парушэннем Мінскага пратаколу і пагрозай мірнаму ўрэгуляванню сітуацыі ў Данбасе.