Абвешчаныя намінанты «Грэмі-2009»

Учора ў Лос-Анджэлесе былі абвешчаныя намінанты 51-й прэміі Акадэміі гукапісу ЗША «Грэмі». Больш за ўсіх намінацый на «Грэмі-2009» атрымаў рэпер Ліў Уэйн, паведамляе Lenta.ru. Амерыканскі хіп-хоп дзеяч і яго альбом «The Carter III» прэтэндуюць адразу на восем залатых грамафонаў. Брытанскія рокеры Coldplay, якія паспяхова прадаюць свой альбом «Viva La Vida Or Death And All His Friends» у сетцы, атрымалі цэлых сем намінацый.  Па шэсць намінацый у рэпераў Jay-Z, Ne-Yo і Канье Ўэста.

Цырымонія ўручэння прэміі пройдзе ў Лос-Анджэлесе 8 лютага 2009 года.

Асноўныя намінацыі «Грэмі-2009»:

Запіс года

Адэль - «Chasing Pavements»

Coldplay - «Viva La Vida»

Лявона Люіс - «Bleeding Love»

M.I.A. - «Paper Planes»

Роберт Плант і Элісан Краўс - «Please Read The Letter»

Альбом года

Coldplay - «Viva La Vida Or Death And All His Friends»

Ліў Уэйн - «The Carter III»

Ne-Yo - «Year Of The Gentleman»

Роберт Плант і Элісан Краўс - «Raising Sand»

Radiohead - «In Rainbows»

Песня года

Эстэль пры ўдзеле Канье Уэста - «American Boy»

Адэль - «Chasing Pavements»

Джэйсан Мраз - «I'm Yours»

Сара Барэй - «Love Song»

Coldplay - «Viva La Vida»

Дэбют года

Адэль

Дафі

Jonas Brothers

Lady Antebellum

Жасмін Саліваван

Фота: www.openspace.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі