Адвакат Лябедзькі ўпершыню сёлета ўбачыла свайго падабароннага

22 сакавіка адвакатка Анатоля Лябедзькі сустрэлася са сваім падабаронным. Сустрэча доўжылася каля гадзіны. Пра гэта Еўрарадыё распавёў сын палітыка Арцём Лябедзька:

Лябедзька: "Учора яна сустрэлася з ім, гэта было каля 6 вечара. Сустрэча доўжылася каля гадзіны, можа крыху болей. Ніякіх падрабязнасцей такіх яна нам не сказала, мы з адвакатам размаўлялі па тэлефоне, можа пры асабістай сустрэчы нешта распавядзе нешта больш дэталёвае. Ён жывы, здаровы і ў дадзенай сітуацыі трымаецца больш-менш добра. Ён папрасіў, каб яму перадалі Крымінальны клдэкс, Крымінальна-працэсуальны кодэкс і каментары да іх".

Нагадаем, з 29 снежня старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі быў пазбаўлены магчымасці сустрэцца са сваім адвакатам. Спачатку следчыя органы гэта наогул ніяк не каментавалі. І толькі ў сакавіку сваякам Лябедзькі паведамілі, што падследны мае такую магчымасць.

Арцём таксама адзначыў, што на пачатку гэтага тыдня сям'я атрымалі тры лісты ад Анатоля Лябедзькі. У іх лідар АГП намякае, што ніякіх следчых дзеянняў з ім не адбываецца — ён проста сядзіць у камеры, чытае кнігі, робіць зарадку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі