Афіцыйна: Іслам Карымаў памёр

Афіцыйна: Іслам Карымаў памёр

Прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў памёр. На 79-м годзе жыцця. Увечары 2 верасня нарэшце з'явілася афіцыйная інфармацыя — паведамленне ўраду і парламента гэтай краіны. Паведамляецца, што гэта адбылося ў пятніцу. Пахаванне прызначанае на 3 верасня. Яно адбудзецца ў Самаркандзе, інфармуе РІА "Новости". Беларускую дэлегацыю на пахаванне Іслама Карымава ачоліць прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў.

Як інфармавала Еўрарадыё, першыя паведамленні пра смерць Карымава з'явіліся яшчэ ў мінулыя выхадныя. Аднак улады Узбекістана іх абвяргалі, паведамлялася, што прэзідэнт перанёс інсульт і знаходзіцца ў рэанімацыі.

Іслам Карымаў кіраваў Узбекістанам яшчэ з савецкіх часоў — 26 гадоў. Эксперты не маюць агульнага меркавання наконт таго, хто ж можа яго змяніць на прэзідэнцкай пасадзе.

“За час кіравання Карымава Узбекістан стаў феадальнай краінай”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі