Афіцыйная сацыялогія вывучае аўдыторыю "Белсата"

Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта апублікаваў даследаванне "Медыясфера Беларусі". Выданне падрыхтаванае па выніках сацыялагічных даследаванняў, якія ладзіліся з 2009 па 2014 год.

У даследаванні дзяржаўных сацыёлагаў эпізадычна згадваюцца незалежныя СМІ. Так, у даследаванні даверу да тэлеканалаў згадваецца спадарожнікавы канал "Белсат", які вяшчае з Польшчы. Паведамляецца, што гэтаму каналу давярае толькі каля 41% яго гледачоў, а не давярае каля 28%. Дарэчы, найбольшым даверам сярод сваіх гледачоў карыстаецца тэлеканал АНТ (83,5%).

Сярод газет найбольшым даверам сярод чытачоў карыстаецца выданне "Аргументы и факты в Белоруссии" — больш за 88%. У апытанні згадваецца "БелГазета" (ёй давяраюць больш за 61% чытачоў) і "Народная Воля" (каля 56%).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі