Аголеная амерыканка ўгнала машыну намесніка шэрыфа
У амерыканскім штаце Арызона паліцыянты амаль гадзіну гналіся за аголенай жанчынай, якая ўгнала машыну намесніка шэрыфа.
Як паведамляе ria.ru, намеснік шэрыфа прыбыў на адну з бензакалонак па сігнале ад жанчыны, якая заявіла пра сэксуальны гвалт. Там ён знайшоў аголеную жанчыну, якая падалася яму вельмі засмучанай і дэзарыентаванай.
Паліцыянт выйшаў з аўто, каб накрыць жанчыну коўдрай. У гэты час яна заняла яго месца і на поўнай хуткасці з'ехала з аўтазапраўкі.
Пагоня з ўгоншчыцай доўжылася амаль гадзіну. Жанчына ўцякала на хуткасці да 160 кіламетраў за гадзіну. Урэшце паліцыянты змаглі прабіць шыны ў аўто, і тое ўрэзалася ў сустрэчную машыну. Толькі пасля гэтага праваахоўнікі змаглі затрымаць уцякачку.