АГП спыняе ўдзел у выбарах, але дазваляе яго працягваць асобным партыйцам
На з'ездзе Аб'яднанай грамадзянскай партыі, які праходзіць у Мінску, прынятая рэзалюцыя аб адносінах АГП да ўдзелу ў мясцовых выбарах. У галасаванні ўдзельнічала 112 прысутных дэлегатаў. 66 дэлегатаў выказаліся за тое, каб партыя не ўдзельнічала ў
мясцовых выбарах, 37 чалавек прагаласавалі за ўдзел, яшчэ 5 чалавек устрымаліся.
У той жа час, пакінута магчымасць для працягу ўдзелу ў выбарах асобным кандыдатам ("у каго гарыць агонь у вачах").
У той жа час, пакінута магчымасць для працягу ўдзелу ў выбарах асобным кандыдатам ("у каго гарыць агонь у вачах").