Ахвярамі двух валгаградскіх тэрактаў сталі 32 чалавекі, 72 атрымалі раненні

Магутнасць выбухоўкі, якую выкарысталі тэрарысты для падрыву тралейбуса ў Валгаградзе 30 снежня, склала 4 кілаграмы трацілу.



У Валгаградскай вобласці абвешчаная пяцідзённая жалоба.



Тым часам у Валгаградзе пасля двух тэрактаў праходзяць масавыя праверкі па рэжыме рэгістрацыі. Асаблівую ўвагу сілы правапарадку звяртаюць на прыезджых, адзначае ІТАР-ТАСС.



Следчы камітэт заяўляе, што пацвярджаецца ўзаемасувязь двух выбухаў у Валгаградзе — на чыгуначным вакзале і тралейбусе. Па іх словах, у абодвух выбуховых прыстасаваннях выкарыстоўваліся ідэнтычныя паражальныя элементы.



У Валгаградзе для арганізацыі бяспекі ў месцах масавага збору людзей казачыя дружыны будуць патруляваць вуліцы.



Фота — itar-tass.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі