Уначы ў валгаградскай бальніцы памёр паранены падчас першага тэракту
Колькасць ахвяраў у Валгаградзе вырасла да 33 чалавек.
15 з іх загінулі падчас выбуху ў тралейбусе ў панядзелак, 18 — падчас выбуху ў нядзелю на чыгуначным вакзале. 65 чалавек шпіталізаваныя з траўмамі рознай цяжкасці, сярод іх — дзеці. Агулам падчас тэрарыстычных атак пацярпелі 106 чалавек.
Паводле прававахоўнікаў, злачынствы здзейснілі смяротнікі.
"Расія пачала ўспамінаць, што гэта такое — жыць ва ўмовах пастаяннай тэрарыстычнай небяспекі", — канстатуе РІА "Новости". У Валгаградскай вобласці аб'яўленая пяцідзённая жалоба. У сувязі з падзеямі ў Валгаградзе Расія ўзмацняе меры бяспекі па ўсёй краіне.
Фота — ria.ru, Reuters