Больш за 20 еўрапейскіх лідараў прыедуць у Сочы
На цырымонію адкрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года.
Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Расіі Уладзімір Цітоў.
Паводле яго слоў, гэта будуць і прэзідэнты, і кіраўнікі ўрадаў, і прадстаўнікі каралеўскіх сем'яў. Аднак канчатковых спісаў гэтых гасцей яшчэ няма, адзначае РІА "Новости".
Нагадаем, што некаторыя еўрапейскіх лідары ўжо вырашылі ў Сочы не ехаць. Сярод іх — прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, прэзідэнт Нямеччыны Ёахім Гаўк. Верагодна, не прыедзе і Ангела Меркель, канцлер Нямеччыны, якая, дарэчы, нярэдка наведвае спартовыя мерапрыемствы.
Зімовыя Алімпійскія гульні ў Сочы пройдуць з 7 да 23 лютага 2014 года.
Фота — ria.ru